Уладзімір Яроменак не выйшаў з Акрэсціна
- 23.05.2012, 16:54
«Маладафронтавец» павінен быў быць вызвалены гадзіну таму, але яго да гэтага часу не выпусцілі з турмы.
Пра гэта паведаміла праваабаронца Анастасія Лойка ў «Фэйсбуку».
Нагадаем, 22 мая былога палітвязня Уладзіміра Яроменка, які з 16 мая адбывае адміністрацыйны арышт, у ізалятары наведаў супрацоўнік КДБ.
Як паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту», падчас размовы супрацоўнік КДБ сказаў актывісту: «Вы яшчэ доўга не выйдзеце з сутак!».