BE RU EN

Сёння ў Канах - сусветная прэм'ера «У тумане»

  • 25.05.2012, 11:49

У аснове фільма - аднайменны твор Васіля Быкава.

Фільм зняў беларус па паходжанні, расеец па пашпарце - Сяргея Лазніца, перадае «Радыё Свабода».

Учора, 24 мая больш за тысячу журналістаў прынялі ўдзел у папярэднім праглядзе фільма. У прэсе пачалі з'яўляцца першыя водгукі. Фільм працягласцю 2 гадзіны 7 хвілін намінаваны на галоўную ўзнагароду фестывалю.

У 13:30 па менскім часе аўтары фільма дадуць прэс-канферэнцыю. Прыкладна ў 16:00 выйдуць на знакаміты чырвоны дыван, як гаварылася раней, пад песню Касі Камоцкай «Паляўнічы ты мой паляўнічы». У 17:00 пачнецца паказ фільма.

Апошнія навіны