Першы трэйлер фільма «Жыве Беларусь» (Відэа)
- 27.05.2012, 17:38
Прэм'ерны паказ фільма адбыўся на Канскім кінафэсце ў межах кінакірмашу 22 мая.
Як паведамілі «Радыё Свабода» ў Польскай дзяржаўнай кінастудыі (WFDIF), ужо ёсць першыя вынікі паказу на Канскім кінафестывалі. Фільмам зацікавіліся дыстрыб'ютары ў Чэхіі.
Фільм апавядае аб сучаснай Беларусі.
Маладога рок-музыку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя спісы. У войску ён пачынае весці дзённік у Інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзённік перарастае ў адкрытае супрацьстаянне з рэжымам.
Фільм здымаўся ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы. Трэйлер фільма быў паказаны на Берлінскім кінафэсце вясной 2012. Гэта дапамагло фільму патрапіць на кінарынак у Каны.
Сцэнар - беларускі журналіст і актывіст Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.
Фестывальная і сусветная прэм'ера запланаваныя на верасень.