«Доктар Хаўс» у шоку ад беларускіх заробкаў (Фота)
- 28.05.2012, 9:39
26 мая моладзевыя актывісты «Гавары праўду» правялі ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце акцыю, прысвечаную будучаму размеркаванню.
На гэты раз у якасці «калектыўных агітатараў і прапагандыстаў» выступілі зоркі беларускага медыяпрасторы - Ксюша Дезягелька, выканаўца хіта «ўсіх часоў і народаў» Палесся «Я з вёскі» і брытанскі актор Х'ю Лоры, які сыграў галоўную ролю ў тэлесерыяле «Доктар Хаўс», паведамляе сайт zapraudu.info.
З маляўнічых плакатаў, якія моладзевыя актывісты расклеілі ў будынку універсітэта, Ксюша і «доктар Хаўс» нагадалі студэнтам аб тым, што іх чакае ў самай недалёкай будучыні: капейкавы заробак, аграгарадок і некалькі гадоў «аддадзеных Радзіме» за права бясплатнай адукацыі.
Акцыя студэнтам спадабалася. Аднак перспектывы, якія чыноўнікі ад адукацыі прыгатавалі будучым маладым спецыялістам, усё-ткі не занадта вясёлкавыя, адзначыў адзін з навучэнцаў.