Ларын сустрэлася з азербайджанскімі праваабаронцамі (Фота, відэа)
- 28.05.2012, 9:46
На мінулым тыдні пераможца «Еўрабачання» Ларын сустрэлася з праваабаронцамі і незалежнымі журналістамі і асудзіла парушэнне правоў чалавека ў Азербайджане.
Яна была адзінай спявачкай з Еўропы, якая сустрэлася з незалежнымі журналістамі і праваабаронцамі ў Азербайджане і крытыкавала сітуацыю з правамі чалавека ў краіне, за што атрымала заўвагу ад уладаў. Пра гэта са спасылкай на газету «Азадлык» паведаміў тэлеканал Al Jazeera.
На відэа азербайджанскі актывіст распавядае Ларын, як выселілі людзей дзеля будаўніцтва канцэртнай залы, дзе праходзіў конкурс «Еўрабачанне» ў Баку, перадае «Еўрарадыё».
Надпіс на футболцы, якую яна трымала ў руках, у Баку: «Не будзь аслом, падтрымай правы чалавека ў Азербайджане!»