З бацькоў расстралянага Канавалава знялі ахову
- 29.05.2012, 13:49
Бацькі Дзмітрыя Канавалава, прызнанага вінаватым у тэрарызме і расстралянага ў сярэдзіне сакавіка гэтага года, пачалі выходзіць на вуліцу без аховы.
Пра гэта БелаПАН распавяла Любоў Кавалёва, маці пакаранага разам з Канавалавым за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва.
Паводле яе, у апошні час яна ўжо двойчы сустракала бацькоў Дзмітрыя, якіх упершыню больш чым за год ніхто не суправаджаў.
Ці насамрэч знятая ахова з сям'і Канавалавых ці яна прыняла нейкія іншыя формы, дакладна не вядома.