Макей рэфарміруе прапаганду
- 29.05.2012, 14:36
У Беларусі плануецца стварэнне двух медыяхолдынгаў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта краіны Уладзімір Макей, выступаючы ў аўторак у Менску на пленарным паседжанні VII Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі», перадае «Інтэрфакс-Захад».
«Зараз мы стаім на парозе правядзення маштабнай рэформы медыярынку», - заявіў У.Макей.
Паводле яго, кансалідацыя патэнцыялаў і канцэнтрацыя намаганняў у працы друкаваных СМІ дазволіць ім эфектыўна працаваць у цяперашніх палітычных і эканамічных умовах». У.Макей удакладніў, што ў цяперашні час ідзе праца над стварэннем узбуйненых інфармацыйных структур, якія будуць арганізоўвацца на базе вядучых рэспубліканскіх друкаваных СМІ.
«Замест разрозненых рэдакцый гэты сегмент зоймуць 2 медыяхолдынгі - грамадска-палітычны і культуралагічны», - сказаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта. Тым самым, працягнуў ён, будзе аптымізаваная эканамічная дзейнасць выданняў, кансалідаваны творчы патэнцыял. На погляд У.Макея, «вынікам рэфармавання павіннае стаць стварэнне якаснага прадукту - не толькі друкаванага, але і ў сетцы Інтэрнэт».