BE RU EN

Лябедзька: Будзе актыўны байкот «выбараў»

  • 29.05.2012, 14:42

АГП будзе байкатаваць «выбары» у «палату прадстаўнікоў».

Курс на актыўны байкот «выбараў», якія адбудуцца ўвосень, 29 мая пацвердзіла палітычная рада Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў лідар партыі Анатоль Лябедзька.

«У нас толькі два-тры чалавекі выказваюцца за тое, каб партыйныя кандыдаты ішлі на гэтыя «выбары» да канца. Усе астатнія будуць працаваць у рэчышчы рашэння, прынятага на з'ездзе. Такім чынам, сёння мы яшчэ раз пацвердзілі - на «выбарах» вызначым 50-70 так званых спікераў. Яны данясуць да выбаршчыкаў палітыку партыі. Але іхніх прозвішчаў у бюлетэнях не будзе. Гэта будзе актыўны байкот «выбараў». І гэта лепей, чым проста сядзець на канапе.

Мы таксама будзем актыўна апеляваць да судовых структур з-за таго, што ўлады не дазволілі нам правесці ніводнага пікету ў межах кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». Сёння, дарэчы, у Светлагорску будуць разглядаць нашую першую скаргу. І мы пройдзем праз гэтую працэдуру па ўсёй Беларусі», - заявіў Анатоль Лябедзька.

Апошнія навіны