BE RU EN

Мікалай Дземідзенка ідзе «здавацца» ў турму

  • 29.05.2012, 15:31

29 мая ў 17 гадзін адзін з лідараў «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка ідзе здавацца на трое сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён не даседзеў у сувязі са шпіталяваннем.

У ноч на 22 мая маладафронтаўца Мікалая Дземідзенку з ЦІП на Акрэсціна даставілі пад канвоем у 9-ю лякарню Менска. Маладафронтаўцу абследавалі сэрца, піша «Беларускі партызан».

15 мая намесніка старшыні «Маладога Фронту» суд Цэнтральнага раёна прысудзіў да 10 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за «дробнае хуліганства».

Пасля выпіскі з лякарні Дземідзенка вырашыў здацца ў турму - даседзець трое сутак арышту. Усё роўна, упэўненыя сябры маладафронтаўца, перад прыездам Пуціна ў Менск Дземідзенку пасадзяць.

Апошнія навіны