BE RU EN

Міліцыянты збілі непаўнагадовага да паўсмерці (Відэа)

  • 3.05.2012, 21:42

1 мая ў Калінкавічах міліцыянты жорстка збілі маладога чалавека.

У сацсетцы Вконтакте з'явілася жудаснае відэа, на якім на вачах у сотняў сведак супрацоўнікі міліцыі ўтрымліваюць чалавека, які ляжыць у лужыне крыві. Як паведамляецца, непаўнагадовы пасля «зносінаў» з ахоўнікамі правапарадку быў дастаўлены ў лякарню з пераломам шыі, дыхаць самастойна ён не можа, патрэбная аперацыя, твар знявечаны.

Усё гэта адбывалася ў горадзе Калінкавічы 1 мая. МУС ніяк не каментуе інцыдэнт.

Слабанервным не варта глядзець відэаролікі:

Апошнія навіны