BE RU EN

Цэнтр Менска перакрыюць

  • 30.05.2012, 10:04

Абмежаванне руху аўтамабіляў на некаторых менскіх вуліцах будзе часова ўведзенае падчас візіту расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які пройдзе 31 мая - 1 чэрвеня.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў ДАІ МУС Беларусі.

«31 мая - 1 чэрвеня ў Менску на шэрагу цэнтральных вуліц будзе часова абмяжоўвацца рух транспарту, у сувязі з візітам у беларускую сталіцу прэзідэнта Расеі», - паведамілі ў ДАІ.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, «рух будзе часова абмежаваны на ўчастках дарог, па якіх будзе праходзіць калона аўтамабіляў расейскай дэлегацыі». У сувязі з гэтым у ДАІ заклікалі кіроўцаў быць уважлівымі і асцярожным, не ствараць перашкод падчас праходжання аўтамабільнага эскорту.

У ДАІ адзначылі, што часовае абмежаванне руху на вуліцах і трасах, па якіх праходзяць калоны аўтамабіляў з першымі асобамі дзяржавы, з'яўляецца агульнасусветнай практыкай.

У праваахоўных органах таксама паведамілі, што ў Менска будуць прынятыя неабходныя меры бяспекі, якія звычайна ўводзяцца падчас візіту ў краіну кіраўніка іншай дзяржавы.

Апошнія навіны