Арыштаваны галоўны трэнер зборнай па лёгкай атлетыцы
- 30.05.2012, 13:37
Праблемы ў Анатоля Бадуева пачаліся пасля публікацый у «Прессболе».
У аўторак КДБ затрымаў намесніка старшыні ГА «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі», галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Анатоля Бадуева.
У ягоным працоўным кабінеце здзейснены ператрус. Кіраўнік прэс-службы КДБ Аляксандр Антановіч не пацвердзіў, але і не абверг гэтую інфармацыю: «Без каментароў».
Хутчэй за ўсё, падставай да затрымання Бадуева паслужылі матэрыялы «Прессбола», у прыватнасці глава «Кілер» з артыкула «Алімпійскі апоўзень айчыннага спорту». У гэтым артыкуле гаворка ішла пра так званага «кілера», які шляхам шантажу і пагроз вымагаў у спартоўцаў і трэнераў грошы за вырашэнне пытання аб станоўчых допінг-тэстах.
Газета мяркуе, што Анатолю Іванавічу інкрымінуецца 2 крымінальна каральных дзеі - прымус да дачы хабару і нямэтавае выкарыстанне спонсарскіх сродкаў, якія прыцягваў у БФЛА яе грамадскі кіраўнік - намеснік старшыні савета Рэспублікі «нацыянальнага сходу» Рэспублікі Беларусь Уладзімір Патупчык.
Сёння, па звестках газеты, у нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы, якая рыхтуецца да Алімпіяды ў Лондане, павінен з'явіцца новы галоўны трэнер.