Дату «выбараў» прызначаць 15-16 чэрвеня
- 31.05.2012, 12:13
Лідзія Ярмошына распавяла, калі можна чакаць з'яўлення ўказа аб даце «выбараў».
«Гэта цалкам нармальна - заўсёды ўказ падпісваецца дзесьці за некалькі дзён да крайняй даты. Крайняя дата, калі мы гаворым пра выбары 23 верасня, адпаведна 23 чэрвеня. Я мяркую, што недзе 15-16 чэрвеня гэты дакумент будзе падпісаны і дата будуць прызначаная», - сказала старшыня ЦВК у інтэрв'ю «Еўрарадыё».
Нагадаем, што шэраг палітычных партый і рухаў ужо заявілі, што збіраюцца байкатаваць «выбары».