BE RU EN

Аўтара плаката «Мусорок» арыштавалі яшчэ на 10 сутак (Відэа)

  • 31.05.2012, 14:37

Івана Амельчанку Маскоўскі суд Менска арыштаваў яшчэ на 10 сутак арышту нібыта за «лаянку матам».

Пра гэта паведамілі сваякі і сябры Івана, якія знаходзяцца ў Маскоўскім судзе, перадае «Радыё Свабода».

«На сам працэс нікога не пусцілі, нават маці. Прызналі вінаватым у брыдкаслоўі і зноў арыштавалі, на гэты раз на 10 сутак. Усё як па трафарэце. Мы бачылі Івана, калі яго выводзілі з міліцэйскага «бобіка» - схуднелы, але трымаецца добра. Сказаў, што абыходзіліся з ім нармальна», - паведаміла грамадская актывістка Марыя Крот.

Івана Амельчанку прысудзілі да 15 сутак арышту пасля таго, як падчас «Чарнобыльскага шляху» ў красавіку ён трымаў у руках плакат «Мусорок», стоячы каля міліцыянта, які здымаў шэсце на відэа. На актывіста некалькі дзён палявалі міліцыянты, але так і не знайшлі. У міліцыю Іван Амельчанка прыйшоў сам.

Нагадаем, раней некалькі моладзевых актывістаў таксама не выйшлі пасля «сутак» з Акрэсціна і былі паўторна асуджаныя на адміністрацыйныя арышты. Усе паўторныя суды праходзілі ў закрытым рэжыме, і ні ў каго не атрымалася дакладна даведацца, па якой прычыне апазіцыянераў арыштоўваюць ізноў.

Апошнія навіны