Бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку Каваленкі ў Віцебску (Фота)
- 4.05.2012, 16:27
4 мая ў Віцебску на будынку студэнцкага інтэрната на праспекце Фрунзэ быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Як паведаміла крыніца, якая пажадала застацца неназванай, да сцяга была прымацаваная цыдулка наступнага зместу: «За вызваленне Сяргея Каваленкі. Патрыёты ВКЛ-Беларусі», пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Беларускага апазіцыянера Сяргея Каваленку 2 мая з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя ў Навінках пад Менскам перавялі ў следчы ізалятар МУС, так званую «Валадарку». На думку ягонай жонкі Алены, актывіста могуць вярнуць у віцебскі СІЗА.