Холдынг МАЗа і КамАЗа будзе кантраляваць расейскі бок
- 7.05.2012, 15:24
Кіраўнік «Растэхналогій» настойвае на тым, што расейскі бок павінен мець 50% плюс адну акцыю ў холдынгу Камскага аўтамабільнага завода і Менскага аўтамабільнага завода.
На думку кіраўніка расейскай дзяржкарпарацыі «Растэхналогіі» Сяргея Чэмезава расіейскі бок павінен мець кантрольны пакет акцый стваранага холдынгу МАЗа і КамАЗа.
«50 на 50 ствараць сэнсу няма, гэта непадуладная структура, тым больш з імі, таму мы кажам - давайце мы крыху пабольш возьмем, але 50 плюс адзін», - цытуюць Чэмезава РІА «Новости».
Каментуючы ход перамоваў аб стварэнні холдынгу паміж КАМАЗам і МАЗам, ён адзначыў, што «ўсё па-ранейшаму». Беларусь прадставіла новую адзнаку, якая расейскі бок не задавальняе.