BE RU EN

Поспехі луканомікі: склады трышчаць па швах

  • 18.06.2012, 14:12

На складах назапасілася 243% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

Паводле звестак Белстата, складскія запасы прамысловасці выраслі за красавік на 700 млрд рублёў, дасягнуўшы 20,344 трлн. Пры гэтым асабліва моцна выраслі запасы вырабаў са скуры і абутку. Калі ў студзені - красавіку на складах знаходзілася 227,5% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, то ў студзені - маі гэтая лічба дасягнула 243,1%.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці ў арганізацыях прамысловасці, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку, у студзені - маі 2012 года ў фактычных коштах склалі 51,2%. Гэта менш за аналагічны паказчык мінулага года - 54,7%, аднак больш апублікаваных дадзеных на 1 мая 2012-га, калі складскія запасы дасягалі 49,7% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склаліся таксама ў катэгорыях «Тэкстыльныя і швейная вытворчасць» (154,1%) і «Вытворчасць фармацэўтычнай прадукцыі» (140,5%).

Запасы беларускага каньяку выраслі да 216,8% сярэднямесячнага аб'ёму выпуску, а цукру - да 247,3%.

Апошнія навіны