Ларын прыедзе ў Беларусь (Відэа)
- 19.06.2012, 11:43
Пераможца «Еўрабачання-2012» шведка Ларын выступіць на «Славянскім базары».
Пра гэта стала вядома толькі ў панядзелак, 18 чэрвеня.
На афіцыйным сайце спявачкі ў раздзеле «Афіша» 12 ліпеня паказаная Беларусь.
У дырэкцыі фестывалю «Камсамолцы» пацвердзілі, што Ларын насамрэч праспяе сваю ўжо народную «Эйфарыю» ў дзень адкрыцця фестывалю 12 чысла. Дарэчы, гэта будзе першы выступ спявачкі на постсавецкай прасторы.
Усяго ў гэтым годзе ў беларускую культурную сталіцу прыедуць больш за сто выканаўцаў з розных краін свету. На сцэне Летняга амфітэатра выступяць «Буранаўскія бабулькі», Валерыя, Верка Сярдзючка, Барыс Маісееў і шматлікія іншыя. Фестываль пройдзе 10-19 ліпеня.
Нагадаем, знаходзячыся ў Азербайджане, Ларын сустрэлася з праваабаронцамі і незалежнымі журналістамі і асудзіла парушэнне правоў чалавека ў гэтай краіне.