Скандал па справе Бяляцкага ў Літве не сціхае
- 19.06.2012, 17:20
Новыя праверкі па справе беларускага праваабаронца.
Галоўная камісія па службовай этыцы падазрае, што расследаваннем інцыдэнту ў Мінюсце займаліся тыя ж чыноўнікі, якія і «злілі» дакументы на Бяляцкага.
Галоўная камісія па службовай этыцы (ГКСЭ) на мінулым тыдні пачала расследаванне, ці не было канфлікту інтарэсаў у дзеяннях загадчыцы Аддзелам прававога супрацоўніцтва Дэпартамента міжнароднага права Мінюста Літвы Андрадэ Бавеян, якая падпісала дакументы з дадзенымі на беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага, якія падлягалі перасылцы ў Менск, а потым ўдзельнічала ў працы працоўнай групы па расследаванні абставінаў перадачы гэтых дадзеных Беларусі, піша 15min.lt.
У парадку дня ГКСЭ паказана, што камісія пачала праверку адносна Бавеян ў сувязі са з'яўленнем у СМІ інфармацыі аб тым, што ў сфарміраванай прэм'ерам працоўнай групе па расследаванні абставінаў перадачы дадзеных на Бяляцкага Беларусі Мінюст прадстаўляла Бавяен.
Пасля з'яўлення гэтай інфармацыі Мінюст сцвярджаў, што дадзеная працоўная група не вырашала пытанні адказнасці службоўцаў, а была сфарміраваная дзеля аператыўнага высвятлення ўсіх сістэмных абставінаў і пагроз супрацоўніцтва з замежнымі праваахоўнымі органамі пры ўдзеле супрацоўнікаў усіх адказных структур, якія працавалі з гэтымі працэсамі . Расследаванне адносна дзеянняў канкрэтных служачых нібыта вялося асобна. Бавеян атрымала заўвагу, ёй была прызначаная пазачарговая атэстацыя.
Нагадаем, на падставе прадстаўленых Літвой і Польшчай дадзеных беларускі суд прысудзіў беларускага праваабаронца Бяляцкага за ўтойванне прыбыткаў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі. Захад асудзіў гэты прысуд, назваўшы яго палітычна матываваным. Літва прынесла прабачэнні блізкім Бяляцкага, а Менск абвінаваціла ў тым, што ён скарыстаўся міжнароднай дамовай ў незаконных мэтах.