Прымусовая падпіска набірае абароты (Дакумент)
- 21.06.2012, 12:06
Іпэшнікаў таксама прымушаюць падпісвацца на дзяржпрапаганду.
Аформіць падпіску на друкаваны орган адміністрацыі Лукашэнкі, а таксама іншыя дзяржаўныя СМІ менскіх прадпрымальнікаў заклікаюць чыноўнікі з Менгарвыканкама.
Чытачка «Салідарнасці», прадпрымальніца з Менска, даслала ў рэдакцыю атрыманы ёю дакумент з «рэкамендацыяй» «ажыццявіць падпіску» і пацвердзіць гэта дакументальна.
Сярод «рэкамендуемых» газет, акрамя «Советской Белоруссии» значацца таксама: «Минский курьер», «Вечерний Минск», «Рэспубліка», «Звязда» і яшчэ шэраг дзяржаўных газет.