BE RU EN

Беларуская дыктатура кампраметуе Мытны саюз

  • 21.06.2012, 13:29

Еўразвяз пакуль не хоча бачыць Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) у якасці паўнавартаснага партнёра, зносіны дзвюх структур ідуць на тэхнічным узроўні.

Пра гэта паведаміў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў ў кулуарах ПМЭФ-2012, перадае РІА Новости.

«Пакуль яны (Еўразвяз) актыўна спрабуюць даказаць, чаму немагчымае (паўнавартаснае супрацоўніцтва - рэд.), чаму яны не хочуць бачыць камісію Мытнага саюза ў якасці партнёра... на тэхнічным узроўні маем зносіны», - сказаў Сляпнёў.

Ён адзначыў, што ў еўрапейскіх перамоўшчыкаў маюцца свае складанасці з пункту гледжання атрымання новых мандатаў, а таксама з пункту гледжання ўдзелу Беларусі ў Мытным саюзе з-за непаразуменняў паміж афіцыйным Менскам і ўладамі ЕЗ.

Апошнія навіны