Камітэт абароны журналістаў: Вызваліце Пачобута!
- 22.06.2012, 9:13
Улады Беларусі павінныя адмовіцца ад абвінавачванняў супраць вядомага журналіста.
Анджэй Пачобут арыштаваны ўчора па абвінавачванні ў паклёпе супраць Аляксандра Лукашэнкі, павінен быць неадкладна вызвалены. Пра гэта гаворыцца ў заяве Камітэта абароны журналістаў, размешчаным на сайце міжнароднай арганізацыі (пераклад - charter97.org).
Падставамі для абвінавачвання сталі артыкула журналіста, размешчаныя на беларускіх незалежных сайтах. Пачобута арыштавалі ў ягонай гарадзенскай кватэры.
У доме журналіста правялі ператрус. Канфіскавалі кампутары. Потым Пачобута павезлі на допыт, аднак ён адмовіўся адказваць на пытанні. Пасля гэтага журналіста адвезлі ў гарадзенскую турму.
«Беларусь павінная без прамаруджвання вызваліць Анджэя Пачобута, - сказаў намеснік дырэктара Камітэта абароны журналістаў Роберт Махоні. - Улады павінныя спыніць выкарыстоўваць крымінальны пераслед за паклёп у якасці інструмента, каб прымусіць замаўчаць журналістаў, якія іх крытыкуюць».
Камітэт абароны журналістаў нагадвае, што гэта не першая крымінальная справа ў дачыненні да журналіста. 5 ліпеня 2011 года Ленінскі суд Гродна ўжо асудзіў журналіста па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за ягоныя артыкулы і прысудзіў да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.