BE RU EN

Ад Лукашэнкі запатрабавалі неадкладна вызваліць Бяляцкага

  • 25.06.2012, 13:54

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders глыбока занепакоеная з прычыны цяперашняга стану Алеся Бяляцкага.

Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце выканаўчага дырэктара арганізацыі Роберта Хорда, дасланым на адрас Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі фактамі ціску на старшыню ПЦ «Вясна».

«Мы атрымалі інфармацыю аб накладанні спагнанняў і дадатковых абавязкаў у дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Акрамя гэтага, супраць яго ужытыя абмежаванні адносна працягласці спатканняў, заробку і аб'ёму перадач. Мы расцэньваем крымінальны пераслед і турэмнае зняволенне Алеся Бяляцкага як прамы вынік ягонай законнай праваабарончай дзейнасці і як яшчэ адзін прыклад пераследу праваабаронцаў у Беларусі», - піша ў лісце Хорд.

Civil Rights Defenders заклікаюць кіраўніка Беларусі «неадкладна і безумоўна вызваліць беларускага праваабаронца».

Апошнія навіны