BE RU EN

Мігальскі: Нельга дапусціць чарговай памылкі

  • 26.06.2012, 15:39

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі атрымаў адказ ад Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы на свой ліст, які тычыцца затрымання Андрэя Пыжыка - былога следчага з Жодзіна.

Пыжык быў вымушаны бегчы ў Польшчу пасля адмовы супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі і ўзбуджаць крымінальную справу на «афганца» Аляксандра Камароўскага, піша ПЦ «Вясна».

Нагадваем, што польскія ўлады затрымалі Андрэя Пыжыка 5 чэрвеня. Пасля ўцёкаў з Беларусі ён зрабіў адкрытую заяву аб тым, як фальсіфікуюцца справы «палітычных» у Беларусі. А нядаўна выступаў у якасці эксперта ў фільме «Белсата» «Страх у краіне спакою», прысвечаным тэракту ў менскім метро. Пасля гэтага беларускі бок заявіў яго ў вышук праз Інтэрпол.

У сваім лісце ў Міністэрства ўнутраных спраў еўрадэпутат падкрэсліў:

«Мы не можам дапусціць, каб польская дзяржава ў чарговы раз зрабіла памылку, як гэта адбылося ў выпадку Алеся Бяляцкага, калі польская прокупатура перадала беларускаму рэжыму інфармацыю аб асабістым банкаўскім рахунку Бяляцкага, што прывяло да прсуджвання яго да 4,5 гадоў турэмнага зняволення».

У адказе на ліст Міністэрства ўнутраных спраў запэўнівае, што ў Андрэя Пыжыка статус бежанца і польскі бок ні ў якім разе не мае намер выдаць беларускім уладам.

Зміцер Бародка, лідар «Еўрапейскай Беларусі» і прадстаўнік Беларускага Дома ў Варшаве, арганізаваў у Інтэрнэце збор подпісаў з патрабаваннем адпусціць Пыжыка.

Апошнія навіны