BE RU EN

У Саюза палякаў канфіскавалі тэхніку

  • 28.06.2012, 9:18

(абноўлена) У офісы Саюза палякаў прыйшлі з ператрусам.

Сёння ўдзень на офіс, які арандуе непрызнаны ўладамі Саюз палякаў, з пастановай на ператрус прыйшлі следчы і трое амапаўцаў. У пастанове напісана, што ў памяшканні можа знаходзіцца літаратура, у якой змяшчаюцца антыдзяржаўныя заклікі.

Актывіст Саюза палякаў Ігар Банцар паведаміў міліцыянтам, што памяшканне афіцыйна арандуе старшыня Савета СПБ Анджэй Пачобут.

«Вядзіце яго сюды, няхай ён адкрывае дзвадчыняееры. У нас ключоў няма», - паведаміў Банцар.

Міліцыянты прывезлі слесараў з ЖЭСа, якія адчынілі дзверы. Канфіскаваныя кампутары, дакументы, друкаваныя выданні.

Увечары міліцыянты зладзілі ператрус у яшчэ адным з офісаў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў, паведамляе «Радыё Свабода». Гэта цэнтр бізнесу і турызму ў Гродне, які называецца «Крэсовія». У офісе працуе вялікая колькасць людзей, якія займаюцца адкрыццём віз, выдачай карты паляка і іншай працай. Падчас ператрусу ў офісе яшчэ ішлі заняткі польскай мовы для моладзі.

Міліцыянты канфіскавалі 9 кампутараў. Падчас ператрусу за іх дзеяннямі назіраў консул Польшчы ў Гродне Яцэк Доліва, які засведчыў, што частка маёмасці, якая знаходзіцца ў офісе належыць Генеральнаму консульству Польшчы ў Гродне.

Ператрус таксама адбываецца ў сувязі з арыштам Анджэя Пачобута.

Журналіст польскай «Газеты выборчай» Анджэй Пачобут, нагадаем, арыштаваны па абвінавачванні ў «паклёпе на прэзідэнта Беларусі» у артыкулах, у тым ліку на сайце charter97.org.

Фото: Гражына Шалкевіч zpb.org.pl

Апошнія навіны