BE RU EN

Стаўка рэфінансавання можа быць зніжаная ў ліпені

  • 29.06.2012, 11:42

Пра гэта паведаміла журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

Пры гэтым яна не пацвердзіла інфармацыю, што гэта можа адбыцца ўжо 1 ліпеня. «Стаўка рэфінансавання зніжаная з 20 чэрвеня. Рашэнне знізіць яе з 1 ліпеня не прымалася. Скончыцца чэрвень, будзе статыстыка па інфляцыі, і потым будзе разглядацца пытанне аб стаўцы рэфінансавання», - сказала Ермакова.

Яна адзначыла, што, згодна з прагнозам Нацбанка, пры інфляцыі ў 20% да канца года стаўка рэфінансавання павінная быць 20%, перадае БелаПАН.

З 20 чэрвеня стаўка рэфінансавання была зніжаная з 34% да 32%.

Апошнія навіны