На Еўра-2012 Лукашэнка будзе сядзець побач з прэзідэнтам Польшчы?
- 29.06.2012, 13:15
Па неафіцыйнай інфармацыі падчас фінальнага матчу чэмпіянату дыктатар будзе сядзець у адной ложы з Браніславам Камароўскім.
Аляксандр Лукашэнка прыедзе на матч паміж Іспаніяй і Італіяй ў Кіеў 1 ліпеня. «Радыё Свабода» са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы паведамляе, што беларускі кіраўнік будзе назіраць за гульнёй з адной ложы з прэзідэнтамі Украіны і Польшчы. Паводле дыпламатычнага пратаколу, ягоны візіт лічыцца неафіцыйным.
Прыезд Браніслава Камароўскага мае афіцыйны статус. Пасля матчу адбудзецца размова паміж Камароўскім і Януковічам, чакаецца таксама кароткі выхад абодвух прэзідэнтаў да прэсы.
У ложы на матчы Іспанія-Італія будуць таксама прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і былы прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка.