BE RU EN

Алена Каваленка звярнулася па дапамогу ў Чырвоны крыж

  • 30.06.2012, 13:45

Алена Каваленка звярнулася ў беларускі Чырвоны крыж па дапамогу, каб перадаць мужу ў турму неабходныя лекі.

Жонцы Сяргея Каваленкі Алене у Магілёўскай 19-й калоніі пацвердзілі, што 28 чэрвеня яе мужа выпусцілі з ШІЗА - штрафнога ізалятара, дзе зняволены адбыў 10 сутак. Перадачу ў Алены прынялі, а вось лекі яму перадаць не атрымалася. Алена Каваленка кажа, што асабіста размаўляла з начальнікам медыцынскай часткі калоніі Бярсеньевым, але дазволу не атрымала.

«Сяргею адмоўлена ў прыняцці шматлікіх лекаў і вітамінаў, вельмі неабходных пасля працяглых галадовак», - кажа Алена Каваленка.

Па дапамогу жанчына звярнулася ў беларускі Чырвоны крыж.

«Учора была ў Менску і перадала заяву ў Чырвоны крыж, каб паспрыялі перадаць яму лекі. Заяву прыняў супрацоўнік. Абяцалі накіраваць у калонію», - паведаміла жанчына «Радыё Свабода».

Пасля інцыдэнту з вывешваннем на навагодняй ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белага сцяга актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка прысуджаны да 2 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі.

Апошнія навіны