Нацбанк можа аднавіць пазабіржавыя ўгоды ў валюце
- 4.06.2012, 16:20
Нацыянальны банк Беларусі (НББ) разглядае магчымасць зняцця уведзенай у верасні 2011 года забароны на пазабіржавыя ўгоды ў валюце.
«У цяперашні час Нацыянальны банк прапрацоўвае пытанне аб магчымасці адкрыцця міжбанкаўскага валютнага рынку пры надыходзе ўстойлівых стабілізацыйных працэсаў на ўнутраным рынку», - сказана ў выступе намесніка старшыні праўлення НББ Тараса Надольнага на пашыраным паседжанні праўлення цэнтрабанка, якое апублікаванае ў ведамасным часопісе НББ «Банкаўскі веснік».
У сваім выступе Т.Надольны адзначае перавышэнне прапановы валюты над попытам на яе па выніках першага квартала. Як паведамлялася, дадзеная тэндэнцыя ў цэлым захавалася па выніках 5 месяцаў за выключэннем апошняй дэкады мая.
Раней таксама паведамлялася, што ўгоды ў валюце на пазабіржавым міжбанкаўскім рынку былі фактычна забароненыя з канца верасня 2011 года, калі НББ ажыццяўляў выхад на адзіны абменны курс пасля амаль паўгадавога перыяду множнасці курсаў. Тады было прынятае рашэнне сканцэнтраваць усе валютныя плыні на біржы з мэтай абмежавання попыту на валюту, з тых часоў банкі могуць напрамую прадаваць сваім кліентам не больш за 1 тыс. адзінак валюты на дзень, - нагадвае «Інтэрфакс-Захад».
З 20 кастрычніка 2011 года Беларусь вярнулася да адзінага абменнага курсу, які вызначаецца на адзінай біржавы пляцоўцы на падставе попыту і прапановы. НББ адмовіўся ад мэтавых прагнозаў абменнага курсу і перайшоў да рэжыму кіраванага гнуткага абменнага курсу.