Козік прапаноўвае МАП заплюшчыць вочы на парушэнні правоў прафсаюзаў
- 7.06.2012, 10:04
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік заклікаў Міжнародную арганізацыю працы да паўнавартаснага супрацоўніцтва з Беларуссю.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ФПБ.
«Палітыка абмежаванняў не прынесла карысці, яна вядзе ў тупік. Цяпер настаў зручны момант дзеля «перазагрузкі» адносінаў у мэтах адчувальнага руху наперад», - адзначыў Л.Козік, выступаючы на пленарным паседжанні сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы.
Кіраўнік федэрацыі сказаў, што «сёння працоўныя Беларусі заклікаюць да аднаўлення паўнавартаснага тэхнічнага супрацоўніцтва МАП з Рэспублікай Беларусь».
Таксама, праінфармавалі ў прэс-службе, Л.Козік адзначыў неабходнасць «садзейнічаць пашырэнню мандата МАП ва ўсім спектры глабальных сусветных эканамічных і палітычных праблем». «МАП павінная захаваць і пашырыць сваё права ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў на глабальным узроўнію, - заявіў старшыня ФПБ.