BE RU EN

Алена Каваленка: Жыццё мужа ў небяспецы

  • 7.06.2012, 17:56

7 чэрвеня Алена Каваленка падала ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС заяву з просьбай правесці поўнае медыцынскае абследаванне мужа, палітзняволенага Сяргея Каваленкі.

Тыдзень таму ў Сяргея Каваленкі, які знаходзіцца ў карантыне, пабываў адвакат, які паведаміў, што ў ягонага падабароннага пачалі ацякаць ногі. Пасля гэтага жонка не атрымлівала ніякай інфармацыі ад мужа.

- Ужо тыдзень ад Сяргея няма ні лістоў, ні тэлефанаванняў. Пасля інфармацыі, што ў мужа пачалі ацякаць ногі, я дазналася: такое магчыма, калі пачынаюцца праблемы з сэрцам ці ныркамі. Варыянтаў няшмат. Я вельмі хвалююся за ягоны стан. Жыццё мужа знаходзіцца ў небяспецы, паколькі выхад з папярэдняй галадоўкі быў бескантрольным. Сёння я перадала ў Дэпартамент выканання пакаранняў заяву з просьбай правесці поўнае медыцынскае абследаванне. Я ўжо не спадзяюся, што яго пакладуць у грамадзянскую лякарню - хай бы проста абследавалі, - распавяла Алена Каваленка у інтэрв'ю UDF.BY.

Апошнія навіны