Расейскі рубель падае ўслед за нафтай, фондавымі індэксамі
- 8.06.2012, 10:45
Рубель таннее на ранішніх таргах пятніцы, рэагуючы на падзенне нафтавых катыровак, зніжэнне фондавых індэксаў, таварных валют і пары еўра/даляр.
Глабальныя рынкі засмучаныя адсутнасцю яснасці ў пытанні запуску новай праграмы грашовага стымулявання ФРС, напалоханыя рызыкамі запаволення эканомікі Кітая, расчараваныя паніжэннем крэдытнага рэйтынгу Іспаніі, перадае Reuters.
Мае месца і нежаданне пакідаць рызыкоўныя пазіцыі перад доўгімі расейскімі выходнымі ва ўмовах росту глабальнай нявызначанасці.
Катыроўкі рубля да бівалютнага кошыку ($0,55 і 0,45 еўра) на таргах ММВБ да 10.25 МСК знаходзіліся на ўзроўні 36,43, кошт кошыка павысіўся на 46 капеек.
Асноўны негатыўны ўплыў можа аказваць рынак нафты - базавыя гатункі таннеюць з пачатку дня больш чым на паўтара адсоткі.
Даляр у секцыі разлікамі «заўтра» вырас да адзнакі 32,77, падаражэўшы больш чым на паўтара адсоткі ў параўнанні з закрыццём папярэдняга дня.
Еўра расце на адзін адсотак, да адзнакі 40,94 рубля.
Дынаміка рубля супраць кампанентаў бівалютнага кошыка адлюстроўвае попыт на бяспечныя актывы, а розная хуткасць росту рублёвых крос-курсаў вызначаецца сітуацыяй у пары еўра/даляр, дзе адзіная валюта патаннела і бягучыя каціроўкі паблізу $1,2490 супраць $1,2565 пры закрыцці біржавай сесіі чацвярга.