BE RU EN

Кандыдатаў ад руху Мілінкевіча на «выбарах» не будзе

  • 8.06.2012, 16:54

Лідзія Ярмошына сёння заявіла, што Беларусь не пойдзе на ўнясенне змяненняў у выбарчае заканадаўства да «парламенцкіх выбараў».

«Ці паўплывае гэтае рашэнне на стаўленне Партыі БНФ да выбарчай кампаніі ў «палату прадстаўнікоў»?» - з такім пытаннем «Радыё Свабода» звярнулася да намесніка старшыні руху «За свабоду» Юрыя Губарэвіча:

«Спачатку я хацеў бы ўдакладніць пазіцыю руху. Бо знаходзяцца іншыя палітыкі, якія яе за нас агучваюць. І агучваюць ў скажоным выглядзе. Напрыклад, Анатоль Лябедзька распаўсюдзіў інфармацыю, што рух не збіраецца здымаць сваіх кандыдатаў на «выбарах».

Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Рух «За свабоду» не з'яўляецца палітычнай партыяй і не будзе вылучаць сваіх кандыдатаў. Мы будзем працаваць з кандыдатамі ад дружалюбных нам партый, з незалежнымі кандыдатамі. Нашая мэта - камунікацыя з грамадствам, выкарыстанне выбарчых механізмаў, распаўсюджванне матэрыялаў аб пазітыўнай альтэрнатыве. Таму нас у першую чаргу цікавіць перыяд агітацыйнай кампаніі. А што тычыцца ўдзелу ў галасаванні, то гэтыя кандыдаты павінныя прымаць рашэнні самастойна, або такое рашэнне павінныя прымаць іхнія партыі».

Апошнія навіны