Яўгену Васьковічу перасталі перадаваць нават канверты
- 8.06.2012, 16:58
Палітвязню Яўгену Васьковічу перасталі перадаваць нават канверты ад лістоў, якія яму прыходзяць.
Пра гэта ён паведаміў у лісце сваім сваякам, піша прэс-служба БХД.
У сувязі з гэтым палітвязень просіць усіх людзей, якія пішуць яму, адпраўляць заказныя лісты. Ён спадзяецца, што да яго будуць даходзіць хоць бы квітанцыі, і ён будзе ведаць, хто яму піша.
Яўген Васьковіч таксама адзначыў, што за апошні час не атрымліваў ніякіх папярэджанняў. Калі сітуацыя не зменіцца, то 8 жніўня можа адбыцца камісія па пераводзе яго ў турму адкрытага тыпу.
Палітвязень таксама адзначыў, што пасля пераводу яго ў закрытую турму яму не прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Пры гэтым ён паведаміў, што да гэтага яму неаднаразова паступалі такія прапановы.
Адчувае сябе Яўген бадзёра і перадае ўсім прывітанні. Адзначае, што піша лісты ўсім, хто яго падтрымлівае, але не ведае, ці даходзяць яны.