Алесь Бяляцкі ў турме пакуе міліцэйскія пагоны
- 10.07.2012, 12:58
Асуджаны старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі займаецца ў Бабруйскай калоніі пакаваннем міліцэйскіх пагонаў.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка.
Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў лістападзе 2011 года на 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў. На самой справе грошы на тых рахунках прызначаліся для праваабарончай дзейнасці. Краіны ЕЗ, ЗША, праваабаронцы лічаць яго палітвязьнем і патрабуюць неадкладнага вызвалення.