Лукашэнка піў каньяк у працоўны час
- 10.07.2012, 13:42
Сёння кіраўнік адкрыў у Менску лінію па разліве армянскага каньяку.
«Армянскаму каньяку на Беларусі быць», - заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, які прадэгуставаў у працоўны час, чым парушыў уласную дырэктыву № 1, алкагольны напой на адкрыцці лініі па разліве армянскага брэндзі ў Менску.
«Беларусы пра гэта не забудуцца», - паабяцаў ён.
«Гэта першая вытворчасць у нашай краіне армянскіх каньякоў», - канстатаваў Лукашэнка, запатрабаваўшы павялічваць вытворчасць алкаголю ў краіне.
Першую бутэльку, якая сышла з канвеера, уручылі Лукашэнку, аднак ён адразу перадарыў яе сузаснавальніку СТАА «Армянскі стандарт» Гагіку Царукяну.
«Гэта за тое, што ты чалавек слова: сказаў - зрабіў. Каб нашы чыноўнікі такім людзям заўсёды давалі зялёнае святло», - заявіў ён.
Заснавальнікамі СТАА «Армянскі стандарт» выступаюць Ерэванскі каньячна-вінна-гарэлачны камбінат і РУП «Беларусьгандаль» упраўлення справамі з долямі адпаведна 69% і 31%. Вытворчыя магутнасці разлічаны на выпуск 200 тыс. дал у год. Сыравіна для разліву паступае з Арменіі.