BE RU EN

З бастуючага завода звольніўся ідэолаг

  • 11.07.2012, 11:39

З Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, дзе бастуюць рабочыя, звольніўся ідэолаг.

Пра гэта паведаміў сам Пётр Слабадчук, адказваючы на пытанне аб сітуацыі на прадпрыемстве ў сувязі з пратэстам рабочых, перадае «Радыё Свабода».

«Вы мяне прабачце, я не магу вам даць ніякай інфармацыі, таму што я больш там не працую. Усё, да пабачэння, хлопцы. Больш мне не тэлефануеце з вашымі пытаннямі», - заявіў намеснік дырэктара па кадрах, сацыяльнаму развіццю і ідэалагічных пытаннях.

Тым часам на тэрыторыю завода зноў не можа патрапіць старшыня суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіл Кавалькоў. Учора ён атрымаў новы пастаянны пропуск. Па ім прайшоў на завод. Але сёння, як сцвярджае актывіст, пропуск заблакавалі. Кавалькоў збіраецца ісці ў суд, каб на завод прыйшлі судовыя выканаўцы і дамагліся выканання пастановы суда ад 8 чэрвеня. Згодна з пастановай, адміністрацыя прадпрыемства павінна была разблакаваць пропуск і забяспечыць бесперашкодны праход актывіста на завод.

На заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў пратэстуюць дзве брыгады цэха зборкі трактароў. Падставай для пратэсту працоўных стала недаплата зарплаты.

Апошнія навіны