BE RU EN

Місія БДІПЧ АБСЕ прыбудзе ў Беларусь на наступным тыдні

  • 11.07.2012, 15:13

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ ўжо атрымала запрашэнне ад беларускіх улад прыняць удзел у назіранні за «парламенцкімі выбарамі».

Аб гэтым БелаПАН паведаміў прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Томас Рымер.

«На наступным тыдні ацэнкавая місія наведае Беларусь, каб сустрэцца з усімі зацікаўленымі ў выбарчым працэсе бакамі, у тым ліку з прадстаўнікамі ўрада, палітычных партый, грамадзянскай супольнасці і СМІ», - сказаў Рымер.

Паводле яго слоў, на падставе інфармацыі, атрыманай у ходзе гэтага візіту, ацэнкавая місія падрыхтуе справаздачу з рэкамендацыямі, ці праводзіць БДІПЧ назіранне за «выбарамі» і ў якім фармаце гэта рабіць.

Нагадаем, беларускія ўлады таксама накіравалі запрашэнні ў адрас Выканкама СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі, Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Міжпарламенцкай асамблеі ЕўрАзЭС, Парламенцкай асамблеі АДКБ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

«Парламенцкія выбары» пройдуць у Беларусі 23 верасня.

Апошнія навіны