Пасол Сірыі ў Менску таксама збег на Захад
- 12.07.2012, 13:17
Аб гэтым сайту charter97.org паведаміла крыніца ў кіруючых колах.
Сёння ўсе сусветныя агенцтвы паведамляюць аб пераходзе пасла Сірыі ў Іраку Наваце Фарэса на бок апазіцыі. Дыпламат зрабіў гэта ў знак пратэсту супраць дзеянняў сірыйскіх улад, накіраваных на падаўленне апазіцыі. Тыдзень таму сірыйскі генерал Манаф Тлас, сын былога міністра абароны краіны, збег з Сірыі ў Парыж.
Як паведаміла сайту charter97.org крыніца, пасол Сірыі ў Менску Фарук Таха, які працаваў у Беларусі з 2007 года, таксама збег у адну з краін Еўропы. У СМІ паведамлялася аб заканчэнні паўнамоцтваў дыпламата. Аднак, як паведаміла крыніца, на самой справе Фарук Таха не вярнуўся ў Дамаск. Яшчэ вясной ён збег з Менска ў адну з краін Еўропы, як мяркуецца, у Швейцарыю. Гэтая інфармацыя замоўчвалася. Беларускія і сірыйскія ўлады, мабыць, вырашылі не афішаваць уцёкі свайго дыпламата.