Гурт «За волю!» заклікае байкатаваць «выбары»
- 13.07.2012, 15:29
Гурт «За волю!» 19 ліпеня праводзіць круглы стол салідарнасці з палітвязнямі і заклікае адзначыць дзень нараджэння Зміцера Дашкевіча разам.
Такое рашэнне прыняў праваабарончы каардынацыйны гурт «За волю» 12 ліпеня, піша «Белоруский партизан».
Гурт «За волю» вырашыў накіраваць зварот у адміністрацыю Лукашэнкі, Генпракуратуру, МУС, Дэпартамент выканання пакаранняў, КДБ і начальнікам калоній і турмаў яшчэ з адным заклікам адказваць за свае ўчынкі, праявіць чалавечнасць.
19 ліпеня ў 12 гадзін вырашана правесці круглы стол салідарнасці з палітвязнямі. І адзначыць дзень нараджэння Зміцера Дашкевіча.
Справы Малчанава і Крутых група збіраецца трымаць пастаянна на кантролі. Вырашана напісаць адкрыты ліст-зварот да ўрача 32-й паліклінікі Валянціны Чупік, у сувязі вынікамі аперацыі на вока Крутой Інэсы, у якім папярэдзіць яе за адказнасць перад сям'ёй Крутых, якіх яна давяла да такога стану.
Гурт «За волю!» заклікае грамадства, палітыкаў байкатаваць «выбары», ігнараваць іх, таму што нельга легітымізаваць Зло.