BE RU EN

«Гроднажылбуд» бастуе: як пракарміць сям'ю на 3 мільёны?

  • 13.07.2012, 16:17

Сёння ў 7 раніцы на будаўнічым прадпрыемстве спыніліся некалькі цэхаў.

Людзі, якія атрымалі ўчора заробак, адмовіліся працаваць і запатрабавалі павысіць аклады.

Паводле слоў відавочцаў, аб сустрэчы з генеральным дырэктарам Алегам Ушкевічам прасілі каля ста рабочых, дэлегаваных ад розных цэхаў. Як патлумачыла старшыня прафкама ААТ «Гроднажылбуд» Галіна Кандрацьева, размова з кіраўніцтвам адбылася, людзям паабяцалі павышэнне зарплаты, яны вярнуліся на працоўныя месцы, паведамляе grodna.info.

Як стала вядома, месяц таму падобную акцыю пачалі рабочыя арматурнага цэха. Тады людзей запэўнілі, што заробак павысяць, але пакуль рабочыя гэтага так і не дачакаліся. І скардзіліся сёння, што за складаную фізічную працу 3000000 - недастаткова. «Працую ў транспартна-сыравінным цэху, на рукі атрымаў няпоўных два мільёны. Як пракарміць сям'ю - не ведаю», - распавёў рабочы завода. Каля 10.30 рабочыя былі на месцах, але ці прыступілі яны да працы - невядома.

Апошнія навіны