BE RU EN

Беларусы пікетавалі амбасаду Аўстрыі ў Варшаве (Фота)

  • 17.07.2012, 17:17

Аўстрыйскую амбасаду папракнулі ў выдачы візы Ярмошынай.

Беларускія эмігранты прыйшлі да амбасады з бел-чырвона-белымі сцягамі, сімвалічным рондалем баршчу і плакатамі «Стоп супрацоўніцтву з дыктатурай», «Супрацоўніцтва са злачынцамі гэта злачынства» і «Вас навучылі гатаваць боршч?».

Грамадзянскія актывісты разгарнулі пікет каля абодвух уваходаў у дыпламатычны будынак і паўгадзіны скандавалі лозунгі «Стоп тэрору ў Беларусі» і «Не супрацоўніцтву з дыктатурай».

Нагадаем, што 12 ліпеня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прыняла ўдзел у канферэнцыі АБСЕ «Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі» ў Вене. Ярмошына, якая знаходзіцца ў спісах неўяздных у Еўрапейскі звяз, атрымала візу ў аўстрыйскім пасольстве ў Маскве.

Апошнія навіны