BE RU EN

Адыёзны вядучы АНТ сабраўся ў «дэпутаты»

  • 18.07.2012, 9:38

Вядучы праграмы на АНТ «Як ёсць, так ёсць» Аляксей Міхальчанка падаў дакументы на рэгістрацыю ў Полацкую акруговую камісію.

Яшчэ два пакета дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп паступілі ў Полацкую акруговую выбарчую камісію.

Адна з груп вылучае ў якасці кандыдата на выбары палітвязня Мікалая Статкевіча. У яе склад уваходзіць 114 чалавек, сярод іх няма ні аднаго палачаніна. Вылучэнне праходзіць у рамках кампаніі па прыцягненню ўвагі да праблемы палітвязняў у Беларусі.

Кандыдатам у дэпутаты выказаў жаданне стаць і былы палачанін, а цяпер жыхар Менска, вядучы палітычных праграм на АНТ Аляксей Міхальчанка. У склад яго групы ўваходзяць 16 чалавек, піша ПЦ «Вясна».

За кансультацыяй у акруговую камісію з нагоды падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы звяртаўся таксама жыхар Полацка, вядомы калекцыянер, стваральнік прыватнага музея Леніна Мікалай Панкрат.

Разгляд дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп павінен прайсці ў чацвер.

Апошнія навіны