Мядзведзеў «дэсантаваўся» у Менску
- 18.07.2012, 12:53
Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прыбыў у Менск, дзе сустрэнецца з Лукашэнкам і Мясніковічам.
Ён таксама збіраецца прыняць удзел у пасяджэнні Савета міністраў «саюзнай дзяржавы».
Адразу па прыбыцці расейскі прэм'ер адправіцца на сустрэчу з Лукашэнкам, паведамляе РІА «Новости».
Пасля гэтага адбудзецца сустрэча Мядзведзева з прэм'ерам Беларусі, а затым пройдуць расейска-беларускія перамовы, па выніках якіх у прысутнасці кіраўнікоў урадаў дзвюх краін адбудзецца падпісанне сумесных дакументаў.
Затым кіраўнік расейскага ўрада прыме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў «саюзнай дзяржавы». У праграме мерапрыемства значацца 22 пытанні, адным з найбольш важных павінна стаць падпісанне генеральнага кантракта на будаўніцтва Беларускай АЭС.
Па выніках пасяджэння адбудзецца сумесная прэс-канферэнцыя Мядзведзева і Мясніковіча.