BE RU EN

Доктар Хадоркін ідзе ў «парламент»

  • 19.07.2012, 11:58

Псіхатэрапеўт будзе лячыць «дэпутатаў»?

Вядомы ў Беларусі псіхатэрапеўт, які праславіўся паспяховым лячэннем алкагалізму, доктар Аляксей Хадоркін плануе стаць «дэпутатам» «палаткі», паведамляе TUT.by.

У камісіі Грушэўскай выбарчай акругі № 98 г. Менска, па якой плануе балатавацца Аляксей Аляксеевіч, дадзеную інфармацыю пацвердзілі. Праўда, паведамілі ў акруговым выбаркаме, непасрэдна аб вылучэнні Хадоркіна кандыдатам у «дэпутаты» гаворку весці пакуль рана - пададзены толькі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Далей працэдура стандартная: збор подпісаў выбаршчыкаў і, у выпадку яе поспеху, перадвыбарчая агітацыя.

Спробы звязацца з самім вядомым псіхатэрапеўтам поспехам пакуль не ўвянчаліся - у «Клінічным амбулансе доктара Хадоркіна», дзе ён працуе, на званкі адказвае толькі супрацоўніца, якая займаецца запісам пацыентаў на прыём. Паводле яе слоў, бліжэйшыя сеансы лячэння запланаваны на 1 жніўня, а пакуль Аляксей Аляксеевіч знаходзіцца на адпачынку за межамі Менска.

Апошнія навіны