У Літве асуджаюць рэпрэсіі супраць эколагаў у Беларусі
- 19.07.2012, 14:36
Некалькі літоўскіх экалагічных арганізацый у чацвер прынялі заяву па апошніх падзеях у Беларусі.
Яны асуджаюць затрыманне і асуджэнне на адміністрацыйны арышт беларускага эколага Таццяны Новікавай і расейскага фізіка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, перадае «Еўрарадыё».
Нагадаем, што Новікаву затрымалі ў сераду ў Менску разам з Ажароўскім. Ледзь пазней схапілі эколагаў Ірыну Сухій і Міхаіла Мацкевіча. Усіх абвінавацілі ў «дробным хуліганстве». Усе яны - актывісты антыядзернага руху. 18 ліпеня яны планавалі перадаць у амбасаду зварот супраць падпісання генкантракта на будаўніцтва АЭС. Новікава была асуджаная на 5 сутак арышту, Ажароўскі - на 10 сутак, Мацкевіч - на трое. Ірына Сухій аштрафаваная на 1,5 млн рублёў.
Літоўскія экалагічныя арганізацыі заклікаюць міністра замежных спраў Літвы прыняць усе неабходныя меры для вызвалення эколагаў.