BE RU EN

Для аховы АЭС ствараюць новую вайсковую частку

  • 20.07.2012, 10:42

Для аховы беларускай АЭС будзе сфарміравана новая вайсковая частка ўнутраных войскаў.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Валерый Гайдукевіч, перадае БелТА.

Па планах, асабісты склад часткі будзе налічваць каля 400 вайскоўцаў. «Мы будзем набіраць кантрактнікаў па іх уласным жаданні», - адзначыў намеснік міністра. Вайсковая частка будзе размяшчацца ў спецыяльна пабудаваным мястэчку непадалёк ад самой электрастанцыі. Арыентыровачна вайсковая частка з'явіцца да 2017-2018 года.

«Асабісты склад папярэдне пройдзе стажыроўку ў Расеі. У нас вельмі добрыя адносіны з калегамі з гэтай краіны, у іх ёсць вопыт аховы падобных аб'ектаў», - дадаў Валерый Гайдукевіч.

Апошнія навіны