МЗС Літвы: Санкцыі ЕЗ супраць дыктатара не перашкаджаюць літоўскаму бізнесу
- 23.07.2012, 9:54
Санкцыі ЕЗ у дачыненні да беларускіх улад не прынясуць літоўскаму бізнесу страты.
Гэтыя меры з'яўляюцца кропкавымі і накіраваныя не супраць усяго беларускага бізнэсу або грамадства, сцвярджае віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус, паведамляе delfi.lt.
Размовы аб миліярдных стратах дыпламат назваў «тымі, якія навязваюцца тэарэтычнымі развагамі», і падкрэсліў, што не бачыць перадумоў для эканамічнай вайны паміж ЕЗ і Беларуссю.
«Ужываюцца абмежавальныя меры ў дачыненні да 32 прадпрыемстваў і трох прадпрымальнікаў, якія імі кіруюць. ЕЗ не устанаўліваў ніякіх буйнамаштабных эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі – меры, якія ўжываюцца, з'яўляюцца кропкавымі і не накіраваныя супраць усяго беларускага бізнеса або грамадства»