BE RU EN

Акцыі салідарнасці працягваюцца (Фота)

  • 24.07.2012, 10:11

Маладафронтаўцы расклеілі ўлёткі з патрабаваннем вызваліць беларускіх вязняў сумлення ў Менску.

Улёткі з'явіліся ў мікрараёне Чыжоўка каля крам, пад'ездаў і на прыпынках грамадскага транспарту.

На іх - партрэты Зміцера Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Яўгена Васьковіча, іншых незаконна асуджаных палітвязняў і лозунг «Моладзь патрабуе свабоды», паведамляе mfront.net.

«Акцыі салідарнасці ў розных формах будуць працягвацца і далей - да поўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных», - заяўляюць маладафронтаўцы.

Апошнія навіны