ЕБРР: Беларуская эканоміка можа не перажыць «выбары»
- 25.07.2012, 11:36
Павышэнне зарплат можа прывесці да новага ўсплёску макраэканамічнай нестабільнасці.
Беларуская эканоміка стабілізавалася пасля глыбокага крызісу плацежаздольнасці, выкліканага палітычнымі рашэннямі.
Аднак нядаўна абвешчаныя павышэнні зарплаты ў бюджэтнай сферы могуць прывесці да новага ўсплёску макраэканамічнай нестабільнасці пасля «парламенцкіх выбараў» у верасні, гаворыцца ў справаздачы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, перадае «Радыё Свабода».
Стабілізацыя была дасягнута дзякуючы дзеянням Нацыянальнага банка (адзіны курс абмену, жорсткая манетарная палітыка, абмежаванні прамога крэдытавання) і спрыяльным пазыкам з СНД і Расеі.
Аднак ЕБРР істотна знізіў прагнозныя паказчыкі росту ў гэтым годзе як для еўразоны так і для краін СНД.
Нагадаем, Лукашэнка даручыў у гэтым годзе некалькі разоў падняць зарплаты бюджэтнікам.